Перайсці да зместу

Node.js

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Node.js
Выява лагатыпа
Тып Event-driven networking
Аўтар Ryan Lienhart Dahl
Распрацоўшчык Node.js Developers
Напісана на C, мова праграмавання[4], C++ і JavaScript
Аперацыйная сістэма Linux, Windows[5], BSD[d][5] і macOS[5]
Мовы інтэрфейсу JavaScript
Першы выпуск 27 мая 2009[1][2]
Апошняя версія
  • 22.0.0 (24 красавіка 2024)[3]
Ліцэнзія Ліцэнзія MIT
Сайт nodejs.org/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[6]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[7]

Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (Ryan Dahl). Цяпер распрацоўка праекту спансуецца кампаніяй Joyent.[8]

Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, як GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Рзалізацыя найпрасцейшага HTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам «Hello World» на кожны запыт:

var http = require('http');
http.createServer(function (req, res) {
  res.writeHead(200, {'Content-Type': 'text/plain'});
  res.end('Hello World\n');
}).listen(1337, '127.0.0.1');
console.log('Server running at http://127.0.0.1:1337/');

Каб запусціць сервер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыклад example.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт:

% node example.js

Другі вядомы прыклад — TCP-сервер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту:

var net = require('net');
var server = net.createServer(function (socket) {
  socket.write('Echo server\r\n');
  socket.pipe(socket);
});
server.listen(1337, '127.0.0.1');

Супольнасць распрацоўшчыкаў[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкі nodejs і nodejs-dev, а таксама IRC канала #node.js на freenode. Штогод супольнасць збіраецца на NodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.[9]

Пашырэнне функцыянальнасці[правіць | правіць зыходнік]

Базавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падключальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіць npm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрашчае працэс спампоўкі і ўсталёўкі пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі.[10] Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем «Node.js Packet Manager».[11]

Бібліятэка даступных для ўсталёўкі пакетаў называецца npm registrty Архівавана 30 ліпеня 2012. і налічвае больш за 9 тысяч пакетаў.[12] Бібліятэка адкрыта для дапаўнення.

Зноскі

  1. node-v0.x-archive on GitHub
  2. (unspecified title) Праверана 2 верасня 2016.
  3. Release 22.0.0 — 2024.
  4. The node Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 кастрычніка 2018.
  5. а б в Free Software Directory Праверана 8 жніўня 2021.
  6. Старонка пашырэння coffe-script на npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.
  7. Хатняя старонка Node.js
  8. Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable
  9. NodeConf Schedule Announced Архівавана 17 верасня 2012., Klint Finley, 7 красавіку 2011, ReadWriteHack
  10. Хатняя старонка npm
  11. Старонка вапросаў і адказаў npm Архівавана 9 красавіка 2012.
  12. Хатняя старонка npm registry Архівавана 30 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]